Старонка:Барвенак (1924).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАСЬЛЯ БУРЫ.

Сьціхнуў вецер, сьціхла бура,
Сонца глянула з-за хмар;
Погляд свой, дагэтуль хмуры,
Кінуў я на даль-абшар:

Ўсё чароўна, як у казцы,
Пасьля буры і грамоў;
Агарнулась сэрца ласкай,
Нібы чуючы любоў…

І так міла ўсё для вока —
Неба, сонца і прастор, —
Што падняўся-бы высока —
Аж да сонца і да зор.