УСХОД СОНЦА.
Сьцішна вецер падзьмуў З мора вольнага, І туман агарнуў Шыр прасторную;
Луг наўкол зашаптаў Байкай-казкаю, І усход зазіяў Дзіўнай ласкаю;
Зелянеюць палі Пад праменьнямі, Поўны скібы ральлі Цьветам-зельлямі;
Засьпяваў салавей Звонкім голасам, І запахла з палей Сьпелым коласам…
1910