Старонка:Барвенак (1924).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАТЫЛІК.

Лапоча матылік, аб шыбы лапоча,
Ён просіцца ў хату ка мне,
Паведаць мне ласку ён нейкую хоча —
Ён хоча сказаць аб вясьне.

Я рад табе весьнік, рад шчыра бясконца
Я цешусь з цябе на вакне,
Аблітым красою вясновага сонца,
І гымны сьпяваю вясьне.

А ты, мой прыгожы, ня рвіся у хату:
Тут нудна, тут цесна душы, —
Тут гэтыя вокны — рубежныя краты,
А сьцены — парканы цішы…

1923 г.

Барвенак

6