Старонка:Барвенак (1924).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА ПРАДВЕСЬНІ.

Люблю я лесу шум вясеньні
І ў ім птушыны першы сьпеў,
Пагляды сонныя праменьняў
На росквіт радасны дзярэў.

Люблю магутнае журчаньне
З гары бягучае вады.
І першы крык — вясны спатканьню —
Варон і галак грамады.

Мне родна гэта ўсё дазваньня,
Яно бунтуе кволы дух;
Ляцяць мае туды жаданьні,
Араты — дзе і дзе — пастух.

Здаецца, кліча мяне к працы
Мой конь худы, мая саха;
З нядоляй горкаю растацца
Заве жалейка пастуха…

Капыль, 1921 г.