Старонка:Барвенак (1924).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Добра-б, каб дастатак
Хоць які быў ў хаце,
То сваіх дзіцятак
Мог-бы гадаваці, —

А то бедны дзеткі
Гэтак ўжо шчазаюць,
Вянуць як-бы кветкі…
Што-ж маленькі знаюць?

Хто іх пашкадуе
Без матулі мілай?
Ці-ж матка пачуе
Плач іх над магілай?..

Як вочы мне векам
Будуць закрываці,
Хто-ж маленькім дзеткам
Будзе спагадаці…

1912 г.