Старонка:Барвенак (1924).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЯ ТУЖЫ…

Ня тужы, бядача,
Што сямейка плача,
Стогне, уздыхае,
Што шмат гора мае…

Гора яе душыць,
Гора яе сушыць.

Ня тужы, гаротны!
З хвіляй пералётнай
Гэта ўсё праміне,
Ў вечнасьці загіне,

Прахам ад нас пойдзе,
І мы шчасьце знойдзем!

Эх, тагды ў нас, браце,
Болей сілы хваце
Для змаганьня з злою
Крыўдай і нудою!

1912 г.