Старонка:Барвенак (1924).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАЁ ЖЫЦЬЦЁ.

Ну, падумай, браце,
Як мне жыці стала, —
Трэба згінуць ў хаце,
Так бяда прыстала.

Дзе ты не паглядзіш,
Дзе ня кінеш вокам, —
З горам не паладзіш
Ні плачам, ні скокам.

Годзік, як памёрла
Жонка маладая,
Зноў бяда прыпёрла:
Боль мяне зьядае;

Сохну і марнею,
Кашаль душыць горла,
Скора захварэю,
З твару краску сьцёрла.

Дзетачак пяцёра
Дробненькіх, як маку,
Старшае з іх хвора —
Вось дзе, братка, смаку…