Старонка:Барвенак (1924).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Посьле ўчарашняй душэўнай віхуры,
Посьле насьмешак людзкіх і кпіцьця —
Сёньня сьцішылася, змоўкнула бура,
Сёньня бязьмежан палёт пачуцьця…

Сёньня так лёгка і хвораму сэрцу
І думкам, што рвуцца бяз спынку з грудзей,
А ўчора хаваў іх — заместа-ж іх сьмерці
Я досьвітак бачу жыцьцёвых надзей…

А ўсё-ж ня кідае мяне задуменьне:
Чаму так злажылася жыцьце мае,
Што радасьць і шчасьце я бачу ў імкненьні,
А стрэціся з імі мне лёс не дае?