Старонка:Барвенак (1924).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

КЛЁН.

Рукой маёй пасаджан клён;
Гальлём разросься пекна ён,
Шуміць лістамі, нібы звон,
З чатырох відзён старон.

Яго з надзеяй я саджаў,
Расьці як стаў — абгараджаў,
З вядра вадою паліваў,
На ўзрост ўсе сілы аддаваў.

Хай зерні ўсіх маіх надзей,
Што кінуў я з сваіх грудзей,
Растуць, красуюць харашэй,
Як клён падымуцца вышэй!

Капыль, 1921 г.