Старонка:Барвенак (1924).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЕСЬНІКІ ВОЛІ.

Ты — пясьняр, а я — музыка;
Доля роўная у нас:
Мяне цешыць смык і скрыпка,
Цябе-ж песьня, голас-бас.

З сваёй скрыпкай з края к краю
Абхадзіў увесь я сьвет,
А цяпер я тут іграю,
Нейкай ласкаю адзет.

Заіграем-жа мы моцна,
Зглушым гора і бяду,
І наш зык трубой галоснай
Скажа ўсім, каб жыць ў ладу,

Каб заместа сьлёзаў — песьні
Абнаўлялі сэрца жар:
Птушкі першыя прадвесьня —
Я — музыка, ты — пясьняр!

1913 г.