Старонка:Барвенак (1924).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

КАБ Я МОГ ЛЯТАЦЬ…

Каб я мог лятаць, як сокал, —
Паляцеў-бы я туды,
Дзе пяюць, пяюць навокал
І ня ведаюць бяды…

І лятаў-бы я ў прасторы
Паднябёснай вышыні,
Сапачыў-бы ў высі гораў
Ды лавіў-бы зор агні…

Ад варожае напасьці,
Ад злых соў і каршуноў
Я-бы мог тады схавацца
У глушы густых лясоў.

Песьні-б слухаў, сам сьпяваў-бы
І будзіў-бы новы дзень,
І кружыўся-б і лятаў-бы,
Шлях трымаўшы на прамень…

Капыль, 1911 г.