Старонка:Барвенак (1924).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

З песьняй звонкай, з песьняй волі
Мы даб‘ёмся лепшай-долі;
Час сумлівы хай загіне,
Хай нядоля нас пакіне.

Льюцца хай вясёла сьпевы!
На загонах рунь пасеваў
Спадзяецца хай уроды!
Воля сьвеціць хай народу!

Рэвель, 1917 г.