Старонка:Барвенак (1924).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЕ ГАСІЦЕ АГНЁЎ.

Не гасіце агнёў! Хай гараць весялей,
Хай палаюць іскрыста ў цьме ночы…
Не гасіце агнёў! Хай праменьні ясьней
Асьвятляюць праспаныя вочы!..

Не гасіце, бо досыць ўжо цьме панаваць,
Няхай полымя зыркае ўецца,
Ўжо дарогу ад цемры пара асьвятляць,
Ўдаль туман ужо рэдкі нясецца…

Не гасіце агнёў, пакуль ноч ня міне,
Пакуль сонца зямлі не сагрэе;
А прыгожы дзянёк серабрыста блісьне,
І дарога жыцьця прасьвятлее.

Капыль, 1910 г.