Старонка:Барвенак (1924).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Прышла твая пара, і кончыліся зьдзекі,
Замоўк нямілы звон жалезных кайданоў;
Да нас вярнуўся ты свабодным чалавекам,
Заместа сіверу — свой край угледзіў зноў.

Злы-ж лёс цябе сьцярог, надломанага бурай,
Каб скора адарваць і ўжо навек ад нас,
І ён зрабіў сваё: няжданыя хаўтуры
Спраўляць прымусіў нас ў вялікі жыцьця час;

Ты у зямлі знайшоў спачынак посьле мукі
Ў той час, калі, прачнуўшыся ад сну,
Нядолі сын — твой брат — зьняў цяжары прынукаў
І сьмелы крок зрабіў, каб стрэць сваю вясну.

Ўспамінак па табе жыць з намі вечна будзе!
Цябе, пясьняр-нявольнік, сьмелы барацьбіт,
Твой родны край, народ твой не забудзе,
Бо між сяўцоў дабра ты першы быў сяўбіт.

1921 г.