Старонка:Барвенак (1924).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Хоць ня маю сошкі, дошкі,
Ні хацінкі, ні двара,
Але маю крэпкі ножкі,
І пайду шукаць дабра.

Надта дзікі сьвет вялікі, —
Я бадзяцца не ахвоч…
Рукі моцны: дзерці лыкі,
Плясьці лапці я ня проч.

Сьвітка тчэцца з тонкай ніткі, —
Я сярмягу буду ткаць;
Долю брыдку, як ракітку,
Буду сілай дабіваць!..

1910 г.