Старонка:Барвенак (1924).pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДУМКІ.

Многа дум навяваюць муры,
Гарадзкія высокія стромы.
Вось дзе пот пралілі муляры —
Дзеці буры, маланак і грому.

Яны цэглу за цэглай нясьлі,
Клалі шчыльна, замазаўшы вапнай,
І за мурамі горад ўзьнялі —
Не адзін пазавідуе сквапны…

Колькі вуліц — ня зьмерыць іх крок,
Не асіляць хадою і боты…
Чую з далі фабрычны гудок…
Гэта кліча машына к рабоце…

Што дзівіша — Я сам працаўнік
І мазольныя маю я рукі;
Мяне кліча ў завод паравік,
Мяне вабяць машынныя гукі.

Дзе пануе на вуліцах змрок,
Я прарэжу яго, як маланкай,
Мне пад‘ўладны: жалеза і ток —
Я прымушу стаць ноч пазаранкам.

1923 г.