Старонка:Барвенак (1924).pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАНІЦА.

Гудкі з гудкамі зьлілісь ў гукі,
Гукаюць гучна навакол,
І грукі чутны, чутны стукі
Ад конскіх ног, павозак, кол…

Зьвініць машына на заводзе,
Званіцы звоняць звонам з выш,
Здаецца — песьню ўсё заводзіць,
І замірае ўсюды ціш…

Абапал мураў, як мурашкі
Мільгаюць людзі — месяць сьнег…
Мінулі мары ночы цяжкай,
Дзень мераць стаў магутны бег…

1922 г.