Старонка:Барвенак (1924).pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТКАЧЫХА.

Сяду я і буду ткаці
На новенькім на варштаце…
Сюды-туды, мой чаўнок!
Варушыся-жа, дружок!
Спрытна рукі неяк ходзяць
І чаўночак ловяць, ловяць…
Сюды-туды, мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!
І плятуцца ніткі-струны,
А чаўночак ўецца ўюнам…
Сюды-туды, мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!
Вось і зроблена аснова,
Ўжо тканіна будзе нова…
Сюды-туды, мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!
Як зраблю — на луг пасьцелюць,
Промень сонейка пабеліць…
Сюды-туды, мой чаўнок;
Варушыся-жа, дружок!
Сяньнік будзе і мяшочкі,
Нават зрэбныя сарочкі…
Сюды-туды мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!

1921 г.