Старонка:Барвенак (1924).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАВАЛЬ.

Каваль да працы надта рупны,
Дужэй, чымсь дужы конь:
Яму паслушны і даступны
Вада, руда, агонь…

Дзьмухне на іскру — промень стане
І сыпне іскры сталь;
За што, ці возьмецца, ці гляне —
Відзён у ім каваль…

І кожны дзень ахвота к працы…
Гарыць, зіяе печ…
Ў яго руках багацьце, шчасьце:
Куе ён серп і меч.

А заўтра, брацьце, з пазаранкам
Ён скажа нам: пара
Паліць няволю, як маланкай,
Бо волі жджэ зара…

Пад дзьмух мяха і іскраў сьвісты
Нясецца песьня ўдаль,
Пяюць так стройна, галасіста —
Мужык, пастух, каваль.

1921 г.