Старонка:Барвенак (1924).pdf/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УСПАМІНАК.

Як упіваўся табою калісьці,
Так і цяпер я табою жыву…
Помніш, зьляталі пажоўклыя лісьце
І засьцілалі сабою траву?

Мы з табой былі пад ліпай у садзе:
Хмаркі нясьліся па небе удаль,
І палівалісь адцьвёўшыя грады
Дожджыкам дробным. А жаль

Душу і сэрца нам поўніў няміла, —
З ім-жа каханьне мацнела, цьвіло,
Кроў ў нашых жылах, як мора, бурліла…
Што пасуліла каханьне — дало…

Люба нам ўспомніць далёкую восень,
Летнія сьпекі і зімнія дні,
Спраўдзілісь мары, шчасьце збылося…
Нашай вясны не патухнуць агні…