Старонка:Барвенак (1924).pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬВІНІ, ЗЬВІНІ…

Зьвіні, зьвіні, струна надзеі,
Зьвіні, зьвіні, зьвіні, зьвіні!
Гані, гані, віхор, завеі,
Каб засьвяціліся агні!..
Пад цемень ночы
Так сэрца хоча
Пачуць зьвінячую струну;
Глядзяцца вочы
Ў прастор прароча —
Няма спачынку, няма ім сну…
Імкнуцца мары
Ў прастор абшараў,
Ў прастор няведамай красы, —
Падслухаць сэрца,
Удары ў сэрца,
І струн надзеі — галасы…
Зьвіні, зьвіні, струна надзеі,
Звіні, зьвіні, зьвіні, зьвіні!
Гані, гані, віхор, завеі,
Каб засьвяціліся агні!..