Старонка:Барвенак (1924).pdf/199

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Ніхто мяне пазнаць ня хоча,
Не разумееш нават ты —
З кім каратаў я дні і ночы,
Каму душу і дух прарочы.
І думак рой — агень, сьвяты —
Я аддаваў. Твой зірк дзявочы

У мне будзіў надзей нямала, —
Я думаў: ў нас душа адна,
І думка нас адна зьяднала,
Нам шлях да шчасьця паказала…
Хацелась крыкнуць: ўжо вясна!
Але прастор імгла заслала…

Паўстаў між намі дух варожы:
Людзкая завісьць-гніль жыцьця
Кранулась струн тваіх прылады,
Мае чапіла гострым ножам…
На сэрцы ўзьдзелася пятля
І лёт пачуцьцяў хтось ўстрывожыў…