Старонка:Барвенак (1924).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦІ ВЕРЫЦЬ?

Я бачыла яго у сьне…
Ці верыць ў гэты сон, ці не?

Ён здрадай глянуў ў мае вочы,
Агонь заліў мой твар дзявочы
Пры словах: ты ня люба мне…
Ці верыць ў гэты сон, ці не?

*

А ў яве іншым здаўся ён:
Ён разагнаў надзеяй сон,
Ён ласкай ў вочы мае глянуў,
Трывогу — сэрца майго рану

Згаіў яго сардэчны звон…
Ці верыць ў яў, ці верыць ў сон?