Старонка:Барвенак (1924).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАКАХАЎ Я.

Пакахаў я, палюбіў
Дзяўчынку прыгожу;
Сэрцам зноў сваім зацьвіў,
Як вясною рожа…

Ажно дзіва — ўся краса:
Стан яе — бярозка,
Як зьмяя — яе каса,
Вочкі — цьвет валошкі.

Усьміхнецца, нібы ў рай
Адчыняе дзьверы,
Запяе, як летам гай —
Голасна бяз меры…

Дзе-б ні быў я, а душой
З ёй заўсёды, ўсюды,
А пры ёй я сам ня свой —
Поўны нейкіх цудаў…

Ўсё бясконца бы глядзеў
У блакітны вочкі;
Раpам з ёю-б прасядзеў
Зімню доўгу, ночку.

Ці-ж кахае так яна —
Гэтага ня знаю:
Хіба прыдзе як вясна —
Я яе спытаю.

І пайду з ёй пад вянец —
Жыць каб век з красою,
Ці спаткаю свой канец
Горкай сіратою…