Старонка:Барвенак (1924).pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ.

Цьвіце пекна каліначка
Белым-белым цьветам;
Выйдзе замуж дзяўчыначка
Гэтым цёплым летам…

Адцьвіла ўжо каліначка,
Ўсю красу згубіла;
Вышла замуж дзяўчыначка
І душой заныла…

Прашло лета, ў каліначкі
Лісьце паапалі;
У гэту пору дзяўчыначку
Маладу схавалі…

А вясною над магілай
Вырасла каліна,
Каб па тэй красе-дзяўчыне
Была успаміна…