Старонка:Барвенак (1924).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Выліўшы ў сьлёзах мінулага спадчыну —
Гора, няволю сваю, свайго краю,
Што марнаваўся пад зьдзекам і паншчынай,
Ўжо новую песьню цяпер засьпяваю.

Новаю думкаю душу парадую,
Новай, нязнанай надзеяй уп‘юся,
Бо я растаўся з абманамі, здрадаю,
Край-жа мой родны к жыцьцю ўзварухнуўся…

Дзе яшчэ ўчора ён пушчай палеткамі
Так неахвотна ўглядаўся у сонца —
Сёньня ён хваліцца збожжам, і кветкамі,
Ласкай праменьняў абліты бясконца.

Мары збываюцца, шчасьце знаходзіцца,
І на палетках, дзе процьма каменьняў,
Плён лепшай долі узыйдзе, народзіцца,
І пераможа ўсе крыўды сумленьне…

1923 г.