Старонка:Барвенак (1924).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗМАГАНЦУ.

Скрозь звон ланцужны, звон нядолі
Пачаў ты пець аб лепшай долі —

К змаганьню кінуў кліч.

Ты — верны сын свайго народу —
Змагацца сам стаў за свабоду

Ў радох барацьбітоў…

У цяжкі час — у час зьнямогі,
Не саступаючы з дарогі,

Ўдараўшы па струне,

Будзіў ты дух, будзіў надзею:
Скрозь будняў цемру і завеі

Ты новы бачыў шлях.

Мяне з табой яднала гора
І ў такт табе я песьню ўторыў

Аб новых лепшых днёх.

Ад тэй пары прашло дзён многа…
Ў душы зьнікае боль, трывога

За край свой і народ.

Парог пяройдзены нядолі:
Зазьяла сонца лепшай долі

Каб грэць увесь народ…

1923 г.