Старонка:Барвенак (1924).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ВАНДРОЎКІ.

Прад мной дарога сьцелецца —
Шырокі біты шлях;
Душа: мая вяселіцца
І радасьць на вачах.

Я ўдаль іду — любуюся
На ласку сонца кос,
А думкамі сябруюся
З прысадамі бяроз;

Яны шумяць-шапочуцца
І далям шлюць паклон,
І гэтак шчыра хочацца
Пазнаць іх пошум-звон.

Іду я ўдаль гадаючы;
Абапал сяйбіты,
Дарогу заступаючы,
Пытаюцца хто ты?

— Вандровец я заблуджаны,
Ў чужынстве гінуў я,
Але цяпер абуджаны:
Айчына тут мая!