Старонка:Барвенак (1924).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ.

Сваёй нядоляю багаты
Люблю я волю апяваць,
Да сонца, зор увыш лятаць
Сваёю думкаю крылатай.

Люблю я лесу шум магутны
І шэпты сьпелыя палёў,
А з сьпевам родных салаўёў
Прашчаюсь з ценямі пакуты; —

Я ўвесь тады — агонь, адвага,
Ў бязьмежжа просіцца душа,
І не палохае ціша…
На твары сохнуць сьлёзаў рагі,

А вочы — зоры агнявыя —
Цікуюць зіркам ўвесь прастор:
Нядарам я люблю, бляск зор,
Прыроды фарбы ўсе жывыя…

1922 г.