Старонка:Барвенак (1924).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ВЯСЕЛЬЛІ.

Гуляй, сваха, сват, гуляй —
Пі гарэлку, ня віляй
Засьпявайце, дзеўкі, песьню!
Ты, маршалак, пі — хоць трэсьні!
— Я на гэта не адказ:
Вып‘ю дзесяць хоць зараз!
Што-ж, музыка, безьязыка?
Грай, клярнэт, і пісьні, скрыпка,
Пеце ўсе за маладых
І за шчасьце нас старых!
А кума, мая малодка,
Мо паскачам мы чачотку?
Эх, вясёлы, добры час, —
Вып‘ем разам ўсе зараз.
Весяліцца ўсё, іграе
І чакаюць караваю.
Лёг румянец ўсім на твар;
Прынясьлі вясельны дар,
І маршалак абдзяляе
Па старшынству караваем,
А дзяўчаты са старон
Зычна гукнулі, што звон:
Эх, Марыля, эх, Рыгорка,
Надта горка, надта горка!

1912 г.