Старонка:Барвенак (1924).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКАЎШЧЫНЕ.

Твой цяжкі шлях, твая дарога,
З раджэньня поўная трывог,
Ўсё не дае прайсьці парогу
Да шчасьця поўнага зямнога,
Таму прашкодай людзі, бог…
Душа твая — як сонца мая,
Краса твая — вясновы цьвет;
Твой сьпеў чуцён ў далёкім краі,
Любоў твая — ў палёх вітае…
Тваю мальбу ўжо чуе сьвет…
І сэрца роднай мовы зыкі
Пачуці хоча ўжо даўно,
І кожна слова, як музыка,
Ўжо будзіць дзень красы вялікай,
Бо сэрцу роднае яно!

1921 г.