Старонка:Барвенак (1924).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РОДНАМУ КРАЮ.

Краю мой, краю,
Горам павіты;
Ўсё ў табе, знаю,
Потам абліта.
Поту і сьлёзаў
Многа бяз ліку,
Як-бы марозаў
Ў доўгую зімку,
Як-бы завеяў,
Ветраў шалёных,
Як-бы надзеі
Ў шчасьце бяздольных.

1913 г.