Старонка:Барвенак (1924).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У РОДНЫМ КРАІ.

Сапачыньце, сэрца струны,
Сапачынь, душа:
Замяніла стогн пярунаў
Родная ціша.

Прыдзе час — яна разбудзіць
Дзеля новых бур;
Струны звонка граці будуць,
Галасьней бандур.

І з грудзей маіх на зьмену
Выйдзе думак рой;
Убяру іх і адзену
Новаю парой.

Тэй парою дзён прынадных,
Дзе жыцьцё — як цьвет,
Дзе усё, усё няздрадна,
Дзе усё — расквет…

1921 г.