Старонка:Барвенак (1924).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

К маёй роднай, поўнай волі
Старане…
І пусьціўся без аглядкі
Я туды,
Дзе скрывілась мая хатка
Ад нуды,
Дзе праждалі, праглядзелі
Вочы шлях, —
Безнадзейна асавелі
І ўзяў страх:
Але к родным я вярнуўся —
І ажыў, —
З сілай большай разгарнуўся,
Палюбіў…
Устаю я рана-рана —
На зары,
І ару, дзе не ўзараны
Папары;
Бараную, сею, вею,
Малачу,
І жыву сабе з надзеяй,
Як хачу.
У хляве маім рагоча
Конь-сьвятлан,
Кураў квокча і сакоча
Гамуз-стан,
І каровачка рыкае
І аўца.
Хлеб як будзе, дык прыдбаю
І сянца.
Вось палошчуцца пры хаце
Качкі, гусь —
Жыву я і мая маці—
Беларусь!

Капыль, 1922 г.

|}