Старонка:Барвенак (1924).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РОДНЫ КРАЙ.

Мяне кінуў лёс пракляты
Ў чужы край;
Я пакінуў поле, хату,
Луг і гай
І ў чужыне незнаёмай
Жыў адзін:
Бяз прытулку і бяз дому —
Клінам клін.
Мне часамі сьнілісь вёскі,
Руні ніў
І шаўковыя палоскі
Сьпелых жніў,
І лугоў абшар вялікі,
Звон касы,
Стройных жнеяў на зажынкі;
Галасы
Толькі-ж снамі забываўся,
Калі спаў, —
Ўдзень-жа потам абліваўся
І стагнаў.
І гнялі так думы люты
Ўсё мяне,
І спрачаўся я з пакутай
Ў чужыне.
Але ўспомніў горы, долы
Неяк раз:
І настаў дзянёк вясёлы —
Добры час:
Пацягнула сіла долі
І мяне