Старонка:Барвенак (1924).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

КАМУ МНЕ ПЕЦЬ?

Каму мне пець? Хто слухаць будзе
Мой горкі сьпеў, нібы палын?
Яго радзілі з больлю грудзі:
Ён мой самотны успамін.

Была пара, я весяліўся;
Ох, не забыць мне тых гадзін
Калі красе яе маліўся, —
Цяпер забыты і адзін…

1921 г.