Старонка:Барвенак (1924).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МОЙ СЬПЕЎ.

Пагодны дзень і ветру шум
Мне сэрца поўняць воляй дум;
Душа мая ўзбуджае іх,
Ў іх маладосьць гадоў маіх.

Жар сэрца прагне ў высь нябес,
Ён рвецца ў поле, рвецца ў лес,
Ён абнімае шыр палёў,
Ён даганяе бег руччоў;

Да хараства імкнецца ён,
Заве і будзіць, быццам звон;
Жыцьця майго сьцішае гнеў, —
Загэтым я люблю мой сьпеў!..

1921 г.