Старонка:Барвенак (1924).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РУСАЛКІ.

Ноч. Спакойна сіне мора…
Брызьне пена, ўскочаць скалкі:
На шырокім на прасторы
Вазгуляліся русалкі…

Скачуць стройным карагодам,
Забаўляючыся сьпевам —
Аж заслухаліся воды
І направа і налева.

Распусьцілі свае коскі,
Іх палошчуць срэбрам хвалі;
Месяц бледнаю палоскай
Асьвячае мора далі…

І нясецца сьмех, гамонка
Ў далі шпаркім лётам мухі…
Вось, каб хто упатаёмку
Іх гамонку ды падслухаў!..

Гэльсінгфорс, 1916 г.