Старонка:Барвенак (1924).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МОРА НА ЎСХОДЗЕ СОНЦА.

Хваляй буйнай мора плешча:
Разьбяжыцца стройны вал,
Блісьне срэбрам — і, нарэшце,
Пацалуе твары скал…

Сваёй вечнаю гамонкай
Песьню вольную пяе —
І за ёй, за ёю звонкай
Рэхам голае аддае…

Цяжкі лёт ўздымаюць птахі,
Прабудзіўшысь грамадой:
Чутны чаяк крык і ўзмахі
З жальбай нейкай над вадой…

1915 г.