НА МОРЫ.
Шуміць вада, хвалюе мора, Караб мой шпарка ўдаль ляціць, А песьня вольная з прастору Мне душу, сэрца весяліць.
Прад мною быстра прамінаюць Чужыны дальняй берагі, І я душой успамінаю Пра край радзімы, дарагі.
Павей мне, вецер, на пуціне, Тужэй мой парус нацягай, І у краю маім судзьбіну Шчасьлівым днём успамінай…
Рыга, 1917 г.