Старонка:Барвенак (1924).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДУМКІ МАРАКА.

Палюбіў я мора, палюбіў я хвалі:
Вольная іх воля — то маё жыцьцё…
Сэрца неспакойна, погляд ловіць далі…
Грозная стыхія — маё пачуцьцё…

Човен мой — надзея, якар — мой ратунак,
Вёслы — мая сіла, ланцуг — барацьба…
Песьня прабуджае духу лёт-кірунак,
Маяка бляск — мэта, мой сыгнал — труба…

Рэвель, 1916 г.