Старонка:Барвенак (1924).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАД ПЛАВАНЬНЕМ.

Па гладзі роўнай мора хваль
Плысьці гатоў мой човен ўдаль…
Бялее паруе ў сіні вод
І рвецца крыламі ўпярод.
Грабцы становяцца ў чарод.
Лажыцца сонца пазалот
На мачту стройную з высот.
Рука магутная, як сталь,
Ўзялась за руль — чоўн рэжа даль…

Экэнэс, 1915 г.