Старонка:Барвенак (1924).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМАРОЗКІ.

Яшчэ нядаўна неба было ясна,
І вецярок прыветліва шумеў,
А ліст на дрэвах, як атласны,
Гамонку радасную меў…

І жыцьце звала ласкай мілай,
І ня было красе канца,
А даль прасторам варажыла,
Будзіла нават мерцьвяца.

Цяпер ня тое: ліст апаўшы
Сярдзіты вецер ўдаль нясе,
І холад сілай абуяўшай
Дыван свой сьцеле на страсе…

Шумяць пакрыўджаныя дрэвы,
Хавае ганьбу іх туман;
Яны ня чуюць болей сьпеву
І гнуць пад цяжарам свой стан.

Надзея ўсё-ж ткі іх ня міне:
Іх сон ня вечны — згіне ён,
Вясной, вабраўшысь ў зеляніну,
Яны пачуюць птушак звон…

1922 г.