Старонка:Барвенак (1924).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСЕНЬНЯЯ НОЧ.

Сіне неба, нібы мора,
Ў ім бялее млечны пуць;
І агністыя скрозь зоры
На канве вянкі плятуць.

Ціш нямая… Чуць-чуць мора
Плешча хваляй ў берагі…
Ў ім свой твар палошчуць зоры,
Маладзік — свае рагі.

Дрэмле жыцьце, сьпяць прасторы,
І ня сьмее лес ўздрыгнуць,
А чарот, засохшы з гора,
Хоча небу штось шапнуць…

1921 г.