Старонка:Барвенак (1924).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ВАСЕНЬНЮЮ НОЧ.

Сяджу адзін. Гадзіньнік б‘е —
Прэч гоніць сумныя хвіліны,
А ў душу просіцца ўспамінак,
Калыша грудзі ён мае…

Раскрыта кніжка прада мной,
І я, схіліўшысь над страніцай;
Хачу ад дум сваіх забышца, —
А ціш наўкол, нямы спакой…

Ў цішы адзваўся глуха звон,
Аб сьцены гук яго разьбіўся,
І дым тутунны заклубіўся:
Ён есьць мне вочы — гоніць сон.

Тут ціш, спакойна, як у сьне,
На волі вецер моцна сьвішча,
Здаецца, плача, моцна хныча;
А можа просіцца ка мне?…

На мары ён нясе адказ,
Спакоіць хоча маё сэрца,
І ўсё мацней, мацней што-раз
Яно надзеяй ў грудзях б‘ецца…

1922 г.