АДВЯЧОРКАМ.
Памалу шум сьціхае гарадзкі, Прысады вуліц у тумане, Імглой апранены садкі… Муры стаяць, нібы-та здані.
Хрыпліва крыкнуў дзесь крумкач, Лятучы ў лес на спачываньне Ды пеўня сьпеў, нібы-та плач, Прапеў вячэрняе прашчаньне;
Скрозь засьвяціліся агні, Як-бы мігалкі з краю мора, І недзе ў дальняй даліні Гарніст зайграў вячэрню зору…
1923 г.