Старонка:Барвенак (1924).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГОНІЦЬ ВЕЦЕР…

Гоніць вецер хмараў кучы;
З жальбай нейкаю плакучай
Ён шуміць.
Ўсё стаіла боль балючу
Перад сілаю магучай
І маўчыць…
Б‘юць паклоны лес і пушчы,
Перастаў ўвесь стан пявучы
Гаманіць.
Што за сіла — усё мучыць…
Дзе-ж той сонца твар пякучы
Можа быць?

1922 г.