Старонка:Барвенак (1924).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСЕНЬНІ НАСТРОЙ.

Дзень васеньні, сумны, хмуры…
Стогне вецер, плача бура,
Як-бы сьвет — адны хаўтуры,
Ці жыцьцё яго бядача…

Вецер сьвішча і скавыча —
Непатрэбны нейкі звычай;
Як-бы плача альбо хныча,
Як сапсована жалейка.

Ўсё марнее ці апала,
Хмара неба азаслала,
Сьвяціць сонца ўжо ня стала,
А прыродзе сонца трэба..!

1922 г.