Старонка:Барвенак (1924).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖНІВО.

Насьпелы колас гнецца к долу,
Вядзе вятрыска з ім гамонку;
І звоніць серп сталёвы звонка
У такт за песьняю вясёлай…

Шуміць насьпелы колас жыта
Паўздоўж нязьмернага абшару;
А сонца паліць, як пажарам,
І потам твар жняі абліты…

Здаецца — марыць ўсё сьпякота, —
У цень ляціць хавацца муха, —
Ня шкодзіць гэта жняі-зуху,
А спору больш дае, ахвоты…

1922 г.