Старонка:Барвенак (1924).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Вольнай воляй вее поле;
Я мяжой па ім іду,
Апяваю яго волю
І ганю сваю нуду.

Б‘е паклоны нізка колас,
І шуміць іх грамада:
Хоча зьліцца з імі ў голас
І мой сьпеў, мая дуда.